Мяне няма: роздумы на руінах чалавека


Мяне няма: роздумы на руінах чалавека
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Издание:
Год публикации: 1998
Издательская серия: Бібліятэка Фрагмэнты
Ключевые слова:
Автор:
Валянцін Акудовіч

Переводчик:

Жанр:
Философия, Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Валянцін Акудовіч
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека АРХІПЭЛЯГ БЕЛАРУСЬ
замест прадмовы
На палітычнай мапе Эўропы Беларусь, як і ўсе іншыя краіны, выдзелена ня толькі дзяржаўнай мяжой, але яшчэ і нейкім апрычоным колерам. Аднастайная фарба на мапе ўвогуле не супярэчыць дзяржаўнай цэласнасьці фігуры Рэспублікі Беларусь. Аднак калі б нехта, дасьціпны і дасьведчаны, паспрабаваў на агульным полі нашай дзяржавы пазначыць адметным колерам тыя мейсцы, дзе Беларусь насамрэч беларуская, гэта значыць тыя мейсцы, дзе актыўна ці хаця б заўважна прысутнічаюць беларуская мова, беларуская культура, урэшце, проста любоў да Беларусі, як да непазьбежна тваёй Бацькаўшчыны, то мы мелі б зусім іншы малюнак. Тады мы ўбачылі б нешта накшталт Архіпэлягу — унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а між імі неабсяжнае мора расейшчыны: расейскай культуры, расейскай сьвядомасьці, расейскай мовы... І хаця гэтая расейшчына...