Евангелле ад Мамы


Евангелле ад Мамы
Евангелле ад Мамы

Издание:
ISBN: 985-02-0123-1
Год публикации: 1995
Ключевые слова:
Автор:
Рыгор Барадулін

Переводчик:

Жанр:
Поэзия, Лирика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Рыгор Барадулін
Евангелле ад Мамы
Кніга паэзіі «…зямля наша дасць плод свой…» Мне цяжка ўявiць сабе Рыгора Барадулiна, выштукаванага ў стылi моднай прэстыжнасцi ад madame А. цi ад мiстэра Юдашкiна, як бы таго нi вымагалi правiлы добрага тону новага, рыначнага, часу, якi спараджае i новую элiту, у якой каму б яшчэ быць, як не паэту яркаму i самабытнаму, творча стабiльнаму, палiтычна акрэсленаму. Яно i апраўда, Барадулiн — паэт элiтарны, але не ў салонным значэннi гэтага слова. Бо хадзiў i ходзiць някiдка, насiў i носiць носкае, практычнае i цёплае, як сярэднестатыстычны беларус.
А пiша?.. У век перапёлчыных енкаў, калi ўсе пiшуць эпахальна, «лепш» за Багдановiча i Купалу, Барадулiн пiша горш за памянёных, якiя былi першыя, а першыя — навечна першыя i палепшыць iх немагчыма…
Пiша шарыкамi, пёрамi, алоўкамi — чым папала; у нататнiках, на паперках, у сшытках, на аркушах — на чым папала. Але апошнi чыставы варыянт — у нататнiчку, чорнай...