Лісце забытых алеяў


Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў

Издание:
ISBN: 5-340-01015-5
Год публикации: 1993
Ключевые слова: Belarusian Literature Modern Literature
Автор:
Кастусь Цвірка

Переводчик:

Жанр:
Современная проза, Биографии и Мемуары



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Кастусь Цвірка
Лісце забытых алеяў Эсэ О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай Пад тымі ж клёнамі праз сотню год, Ці зразумееце, што мы кахалі, Што зніклі так, як знікнеце і вы, Што векавечны толькі край, і далеч, І жоўты ліст на зелені травы... Уладзімір Караткевіч Там возера Свіцязь як шыбіна лёду. МАЛЮШЫЧЫ Паўз дарогу — перакапаныя, у грудах палі-бульбянішчы з пабэрсаным-параскіданым цяўнікам, усё яшчэ жоўтыя, хоць і добра парадзелыя бярозавыя пералескі пад цёплаю ватаю аблачын, пасівелыя лапіны ўшчэнт скапычаных каровамі паплавоў, на якіх часам выхапіць вока бруднавата-рыжага, з ваўчкамі ў грыве, каня, выпушчанага некім на волю.
У гэту дарогу мы збіраліся яшчэ з вясны.
Сама ж задума падарожжа ўзнікла ў мяне значна раней. Тады, калі мяне захапіла, пацягнула ў кнігасховішчы і архівы гэта, шмат у чым загадкавае імя ў нашай літаратуры — Ян Чачот.
У 1855 годзе Уладзіслаў Сыракомля казаў, што яму...