Свята для сэрца


Свята для сэрца
Свята для сэрца

Издание:
ISBN: 978-985-6720-71-3
Год публикации: 2009
Ключевые слова: Belarusian Literature Modern Literature
Автор:
Анатоль Бензярук

Переводчик:

Жанр:
Детская проза, История



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Анатоль Бензярук
Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў МОЙ МАЛЕНЬКІ СЯБРА! Цябе пашчасціла жыць у цудоўнай краіне, названай Беларуссю. Брэстчына – яе прыгожая часцінка. Гэта наша зямля, наша малая радзіма – твая і мая.
Ведаеш, на свеце ёсць шмат сумленных і ўдзячных слоў. Яшчэ ёсць багата цёплых ды ветлівых мелодый. Найлепшыя з іх прысвечаны роднай старонцы, якой мы заўсёды дорым самае добрае, самае шчырае. Бо толькі на Радзіме нашаму сэрцу па-сапраўднаму ўтульна, а думкам хораша. Тут усё асаблівае. Калі ўсмешкі – дык шчырыя. Калі крыніцы – дык чыстыя. Калі праца – дык самаадданая.
Нашыя векавыя пушчы шумліва спрачаюцца з вятрамі, а празрыстыя росы звіняць у лугах. Над нашай зямлёю плывуць аблокі, што глядзяцца, бы ў люстэрка, у чароўныя азёры. Часам у нас казка і праўда жывуць побач.
Стагоддзямі берасцейцы змагаліся за сваю зямлю, аднаўляючы яе пасля крывавых ліхалеццяў. Нашыя людзі – працавітыя. Таму і край наш...