Дарога ў сто год


Дарога ў сто год
Дарога ў сто год

Издание:
Год публикации: 1974
Ключевые слова: Belarusian Literature Modern Literature
Автор:
Кастусь Цвірка

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Кастусь Цвірка
Даpoга ў сто год Нарыс ЛЯ ВЫТОКАЎ Песня рэек. Партфель i дубец. Паветра Зялёнай Дубровы. Артобус сярод жыта. Слабада — прозвішча сакратара райкома. Што чытаюць вясковыя дзяўчаты? Мова зямлі. Смольгава ці Смольгаў? Эх, Дарожка! Грукочуць, татахкаюць па рэйках колы цягніка. Проста на яго з ранішняга паўзмроку нібы хтосьці адзін за адным кідае — але ўсё міма, міма! — чорныя, мокрыя яшчэ ад расы, тэлеграфныя слупы. Белая грамадка маладых бяроз, што, застылая, драмала ўперадзе, сярод поля, параўняўшыся з цягніком, схамянулася раптам, закружылася ў вясёлым карагодзе.
Рытм імклівай язды адразу завалодаў мною. Усе клопаты, усе мае штодзённыя непаладкі — цяпер ззаду. Яны ўжо мяне не дагоняць! Цэлы месяц — як здорава! — буду я ў дарозе.
Гэта — маё першае вялікае падарожжа. Мяне, аспіранта Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору АН БССР, уключылі ў склад этнаграфічнай экспедыцыі 1970 года. Маршрут — індывідуальны....