Сыны зямлі беларускай


Сыны зямлі беларускай
Сыны зямлі беларускай

Издание:
ISBN: 985-03-0995-4
Год публикации: 2002
Ключевые слова:
Автор:
Мікола Багадзяж

Переводчик:

Жанр:
Биографии и Мемуары



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Мікола Багадзяж
Сыны зямлі беларускай Прысвячаецца маёй маці Анне Кірылаўне Ад аўтара Напэўна, для даследчыка гісторыі няма нічога больш радаснага, чым тыя маленькія адкрыцці, што робяцца ім час ад часу пад маўклівымі зводамі архіваў i бібліятэк, сярод густога папяровага пылу i пажоўклых лістоў старажытных рукапісаў.
I сапраўды, з чым можна параўнаць той урачысты момант, калі ў небыцця ўдаецца адваяваць яшчэ адно імя, яшчэ адзін факт, той момант, калі наладжваецца нябачны кантакт паміж мінулым i цяперашнім, паміж табою i тваім продкам, які жыў некалькі стагоддзяў назад! Тады незразумелае раптам становіцца простым i ясным, ты ведаеш, чаму канкрэтная гістарычная асоба ў той ці іншай сітуацыі пачынала паводзіць сябе менавіта так, а не інакш, што яна магла думаць, на што разлічваць…
Кніга, якую вы зараз трымаеце ў руках, напоўнена такімі маленькімі адкрыццямі. I датычаць яны славутых сыноў Беларусі, пра якіх, здаецца, ужо ўсё вядома. I тым не...