На векавечных межах...


На векавечных межах...
На векавечных межах...

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Ганна Навасельцава

Переводчик:

Жанр:
Фэнтези: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

НА ВЕКАВЕЧНЫХ МЕЖАХ...

Міфалагічна-легендавае апавяданне

Знаёмы ясень крануў за плечы доўгімі галінамі, калі апошні водбліск сонца знікаў у начным змроку. І табе маё вітанне, высокі. Сем стагоддзяў стаіш тут, мудры, на ўзгорку, куды зладжана падступаюцца лясы і палі, балоты і азёры. Адно не зважаеш на іх, вартуеш крыніцу з жывою вадою. Цячэ яна праз сенажаці ды яловыя пушчы, і няма ў яе пачатку, як і няма ёй канца. Твая вечнасць, маё імгненне. Вартуеш жыццё, як і я не хачу адкрыць шлях смерці...

Не, мне не выпадае кранаць крыніцу, не мая яна. Хачу табе сказаць, што паважаю цябе за тое, што стаіш на шляху ўсіх вятроў. Навошта зноў сюды прыйшоў, парушыў твой узнёслы спакой? Не, гэтым разам не прывёў за сабой цёмных навальніц. І не прагневаліся на мяне ані Белабог, лёгкіх яму шляхоў, ані Чарнабог, хай заблукае ў сваім вечным змроку. Пытаешся, ці буду замаўляць. Не буду, мудры, высокі. Шмат я замовіў скарбаў, шмат закляў курганоў. І шмат людзей, якія нягожа...