Легендарныя апавяданні


Легендарныя апавяданні
Легендарныя апавяданні

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Ганна Навасельцава

Переводчик:

Жанр:
Фэнтези: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

ЛЕГЕНДАРНЫЯ АПАВЯДАННІ

З бяздоннага багацця...

Пявун-звон трымцеў ціха, тужліва. Як жаліўся ды плакаў, як шкадаваў. Пра што? Я не мог яго зразумець. Хоць і бачыў тое самае, чуў тое самае, перажыў тое самае...

—Не падманвай сябе! Як ты можаш нешта перажыць? — гэта ён мне азываецца з бяздоннай глыбіні, угадаўшы маю таемную думу.

Можа стацца, што і не зусім таемную. Ды і чаго таіцца... З таго, што быць нам давеку рознымі? Часам такім паразумецца прасцей, як самым блізкім.

—І не думаў падманваць, — шапчу з верасамі ў адказ. — Толькі не жалюся, не плачу. Хопіць і табе ўжо нудзіцца. Проста падумай, пачакай.

—Не веру, не веру табе, — гнеўна трымцяць азёрныя хвалі, не хаваюць сваёй нязгоды.

І смешна робіцца тады. Так, як было ў самым пачатку...

—Бом, бом, бом! Ну, і з чаго мы смяёмся? З саміх сябе?

А чаму б і не? Ты ж не засмяешся. Хоць і спеўны, хоць і гаваркі. Ды не ўмееш заходзіцца звонка.

—Умеў! Некалі... А ты ж — маўклівы, ты ж — пануры...

—Я...