Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў


Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў

Издание:
Год публикации: 1996
Ключевые слова:
Автор:
Адам Глебус
Владимир Алексеевич Орлов
Максим Танк
Віктар Шніп
Адам Глобус
Уладзімір Сіўчыкаў
Уладзімір Сцяпан
Максим Климкович
Міраслаў Шайбак
Андрэй Антонаў

Переводчик:

Жанр:
Поэзия



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Круглы год
Хоку беларускiх паэтаў Лёс хоку Хоку — паэтычная тэлеграма Рамон Гомес дэ ла Серна Існуе безьліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку.
Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце. Да прыкладу, выдатныя хоку па-гішпанску складаў знакаміты аргентынец Хорхе Луіс Борхес: Вось мая рука, Што некалі кранала Твае валасы. Зборнікі хоку...