Прыгоды Бульбобаў


Прыгоды Бульбобаў
Прыгоды Бульбобаў

Издание:
ISBN: 978-985-02-1097-5
Год публикации: 2009
Ключевые слова:
Автор:
Павал Місько
Павел Місько

Переводчик:

Жанр:
Детская проза, Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Павал Місько Прыгоды Бульбобаў Прыгоды бульбобаў / П. Місько. —. Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. Прыгоды Бульбобаў Былі сляпыя, сталі відушчыя А я ўжо думаў, што нічога на свеце лепшага і не трэба... Праўда, спачатку нават не думаў. Проста адчуваў, як мне добранька, калі спіш каля чагосьці цёплага, мяккага, варухлівага, вялікага. І пахучага. Я гэты родны пах не пераблытаю ні з якім іншым. Бо ёсць яшчэ каля мяне нешта варухлівае, але не такое вялікае. Яно і пахне крыху не так. І не пасмокчаш яго. Праўда, я спрабаваў пасмактаць - за вуха ці за хвосцік, але смаку ніякага. Так - забаўка. А вось калі патыцкаешся мордачкай у тое вялікае і цёплае, зловіш такую сусолачку... Ой, не магу!.. Цмокнеш раз, другі, і ў рот табе пальецца такое салодкае, смачнае, духмянае. Толькі каўтай, не марудзь. І каўтаеш, пырхаеш, аж захлёбваешся, і чуеш, як у тваім жывоціку цяплее, а па ўсім целе перакочваецца прыемная...