Янка Купала і Слонімшчына


Янка Купала і Слонімшчына
Янка Купала і Слонімшчына

Издание:
Год публикации: 1993
Ключевые слова:
Автор:
Сяргей Чыгрын

Переводчик:

Жанр:
Поэзия, История, Культурология



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Сяргей Чыгрын ЯНКА КУПАЛА І СЛОНІМШЧЫНА Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Янка Купала і Слонімшчына. — Слонім: Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа, 1993. Copyright © 2015 by Kamunikat.org Ля вытокаў Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай у свеце. А Янка Саламевіч, які адсюль родам, неяк сказаў мне, што Кракотку найпрыгажэйшаю вёскай Караткевіч назваў з-за яе шыкоўнай прыроды. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы (ТБШ) вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра беларускага народа. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, №...