У пошуках слонімскіх скарбаў


У пошуках слонімскіх скарбаў
У пошуках слонімскіх скарбаў

Издание:
Год публикации: 2006
Ключевые слова:
Автор:
Сяргей Чыгрын

Переводчик:

Жанр:
История



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Сяргей Чыгрын У ПОШУКАХ СЛОНІМСКІХ СКАРБАЎ Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, У пошуках слонімскіх скарбаў, Гісторыка-краязнаўчыя, журналісцкія і літаратурныя нататкі. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. Copyright © 2015 by Kamunikat.org Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім?
Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек…
Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі.
— Скажыце, калі ласка, — запытаўся незнаёмец, — як мне знайсці тэатр Агінскага? Я прыехаў з Санкт-Пецярбурга, каб зрабіць здымкі...