Вужыная каралеўна


Вужыная каралеўна
Вужыная каралеўна

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Ганна Навасельцава

Переводчик:

Жанр:
Фэнтези: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА ВУЖЫНАЯ КАРАЛЕЎНА Міфалагічна-легендарнае Высока ляціць начная бліскавіца, абрынецца дзесьці цяжкім пажарам. Вялікім, спапяляльным, гнеўным. Страшным для ўсяго жывога. І толькі я, Вужыная каралеўна, ведаю, што панёс той злы нябесны агонь імклівы цмок-лятавец. Не, ён не жорсткі, не хцівы. Ні золата, ні срэбра не трэба яму, а шукае цмок нешта больш дарагое. Шукае ды не можа знайсці. Каму як не мне, Вужынай каралеўне, пра гэта ведаць...
Абрываецца долу начная бліскавіца, б’ецца ў зямлю. Ты не страшны мне, водгалас нябеснага гневу. Лёгка схавацца ў топкіх балотах, высокіх трыснягах, мяккіх імхах. Лёгка схавацца ды нялёгка забыцца... Падае цмок-лятавец долу каменем. Трымае адплату за тое, што абрынуў на зямлю пажар. Боль ды роспач. Шкадаванне, шкадаванне. І яшчэ адзін валун на зямлі, на якой іх і так многа. Абраная, ведная зямля. Прыгожая і самотная. Пра гэта ведаю я, Вужыная каралеўна.
Ды і як мне не ведаць, калі шэпчуць знаёмае...