З сон-травою...


З сон-травою...
З сон-травою...

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Ганна Навасельцава

Переводчик:

Жанр:
Фэнтези: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА З СОН-ТРАВОЮ... Міфалагічна-легендарнае Я заўсёды ведала, што самая зманлівая ва ўсім белым свеце — сон-трава. Сасніць яна табе тое, што хочаш убачыць, сасніць — і ты паверыш у гэта. Як у сапраўднасць. Не бяры ў рукі сон-травы, не пускай да сябе зманлівых сноў. Не трэба яны, чарадзейныя, падобныя да забытай мары. Я аніколі не брала ў рукі сон-травы, хоць верыла і чарадзеіла, марыла і сніла. І заўсёды хацела пабачыць тое, у што проста не змагу паверыць. Як жа можна паверыць у тое, чаго няма? Як можна?
Але аднойчы не маёй воляй сон-трава апынулася ў маіх руках. І здзейснілася маё жаданне. Здзейснілася, каб паказаць мне, што сон-трава — моцная. Вельмі моцная. Шмат мацнейшая, чым здаецца. Я доўга, доўга сніла.
...Так слаўна жыць у сінім чарадзейным лесе. Мовяць табе дрэвы і птушкі. Мовяць і самі разумеюць цябе, не чужую для іх, чаканую. Тут — суладдзе, якога нішто не зможа парушыць. Адно не сябруй з сон-травою, якой у сінім лесе так...