Легенда пра шыпшыну


Легенда пра шыпшыну
Легенда пра шыпшыну

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Ганна Навасельцава

Переводчик:

Жанр:
Фэнтези: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА ЛЕГЕНДА ПРА ШЫПШЫНУ Міфалагічнае апавяданне Цягнецца дзіця да кветкі шыпшыны, прыгожай і яснай, нібы тое сонца. Цягнецца малое, хоча сарваць. Такія чароўныя пялёсткі... Такая чалавечая цеплыня кветкі... Усе мы, пакуль не адышлі далёка ад пачатку свайго, чуйныя да святла і сонца. Да ўсмешкі шыпшы­ны, якой паклікана высокае сонца.
Ведаеш, ведаеш легенду пра шыпшыну, маленькі чарадзей. Цяпер у свеце няма нікога, хто б не чуў яе. Толькі не ведаеш ты ўсёй праўды, бо не ўся праўда захавалася ў легендзе. Толькі ж не можаш ты зразумець, як маленькая цудадзейная кветка магла паклікаць гэткае вялікае сонца...
«Не рві, не ламай шыпшыны», — прамаўляю ціхім подыхам ветрыка.
Палохаецца малое, адмаўляецца ад сваёй задумы. Уцякае прэч ад такой зманлівай, такой агністай... Ведае, хто я, нязменны вартаўнік прыгожага шыпшынавага сонейка. Я той, пра каго гаворыцца ў легендзе.
І толькі я, адзіны ў свеце, ведаю, што нічога яшчэ не скончана. Бо не...