Кавалак дрэва


Кавалак дрэва
Кавалак дрэва

Издание:
Авторская серия: Рассказы(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Рэй Дуглас Брэдбери
Рэй Брэдбэры

Переводчик:
Марына Кандрусевiч

Жанр:
Научная Фантастика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Рэй Брэдбэры
КАВАЛАК ДРЭВА Чыноўнiк сказаў:
— Сядайце, малады чалавек.
— Дзякуй, — i малады чалавек сеў.
— Да мяне сталi даходзiць чуткi, — ветлiва пачаў Чыноўнiк. — Так, нiчога асаблiвага. Ваша запальчывасць. Ваша няўжыўлiвасць. Апошнi час толькi пра гэта i чую, i вось рашыў запрасiць вас асабiста. Хочаце памяняць працу? Можа, за мяжу, у новы Раён Ваенных Дзеянняў? Далей ад канцыляршчыны, блiжэй да мiлых сэрцу, добрых старых баёў?
— Не думаю, — сказаў малады сяржант.
— Чаго ж вы хочаце?
Сяржант пацiснуў плячыма i ўтаропiўся на свае рукi:
— Жыць у мiры. Раптам даведацца, што за ноч нейкiм цудам заржавелi ўсе гарматы свету, бактэрыялагiчная зброя стала стэрыльная, а танкi, быццам дагiстарычныя пачвары, загразлi на дарогах, што зрабiлiся канавамi дзёгцю. Вось чаго я хачу.