Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?


Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку
Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку?

Издание:
Авторская серия: Рассказы(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Рэй Дуглас Брэдбери
Рэй Брэдбэры

Переводчик:
Вольга Караткевiч

Жанр:
Научная Фантастика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Рэй Брэдбэры
НIЧОГА НОВАГА, АЛЬБО ШТО ЗАБIЛА САБАКУ? Гэта быў дзень бойняў, катаклiзмаў, тарнада, землятрусаў, зацьменьняў, масавых забойстваў, вывяржэньняў вульканаў, разнастайных загубаў, у пiк якiх сонца глытала зямлю i зьнiкалi зоркi.
Калi падаць гэта ўсё проста — найпаважаны чалец сям'i Бэнтлiяў узяў дый памёр.
Дог было ягонае iмя, i быў ён догам.
У нядзелю Бэнтлii прачнулiся позна i на кухнi знайшлi распластанага на падлозе Дога. Галава ягоная была павернутая да Мэкi, лапы акуратна складзеныя, хвасток не вiхляўся, а быў нерухомы ўпершыню за дваццаць гадоў.
Дваццаць гадоў! Божа мой, думаў кожны, цi магло насамрэч гэта быць так доўга? I цяпер, без усялякага дазволу, Дог быў халодны — ён пакiнуў сьвет.
Сузан, малодшая дачка, пабудзiла ўсiх рэзкiм крыкам:
— Нешта ня тое з Догам. Хутчэй!
Не парупiўшыся надзець халата, у нiжняй бялiзьне, Роджэр Бэнтлi кiнуўся паглядзець на нерухомага зьвера, якi ляжаў на кухнi. Усьлед за мужам пайшла Рут, а за...