Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю


Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю
Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю

Издание:
Авторская серия: Рассказы(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Рэй Дуглас Брэдбери
Рэй Брэдбэры

Переводчик:
Сяргей Мiхальчук

Жанр:
Научная Фантастика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Рэй Брэдбэры
ПРА ВАНДРОЎКI ВЕЧНЫЯ I ПРА ЗЯМЛЮ Семдзесят гадоў запар Генры Ўiльям Фiлд пiсаў апавяданнi, якiя нiхто не друкаваў, i вось аднойчы а палове дванаццатай ночы ён падняўся i спалiў дзесяць мiльёнаў слоў. Занёс усе рукапiсы ў падвал свайго змрочнага асабняка, у кацельню, i шпурнуў у печ.
— От i ўсё, — сказаў ён i ў роздуме пра сваю марную працу i загубленае жыццё вярнуўся ў спальню, поўную ўсялякiх дзiвосных i рэдкасных рэчаў, i лёг у пасцель. — Дарэмна я стараўся паказаць наш вар'яцкi, ашалелы свет, гэта была памылка. Год 2257, ракеты, атамныя цуды, падарожжы да чужых планет i падвойных сонцаў. Каму гэта па сiле! Спрабавалi, праўда, усе. Ды нi ў аднаго сучаснага аўтара нiчога не выйшла.
Космас занадта неабсяжны, думаў ён, мiжзорныя караблi занадта хуткiя, адкрыццi атамнай навукi занадта нечаканыя. Але iншыя сяк-так з грахом папалам усё ж друкавалiся, а ён, багаты, бяздзейны i гультаяваты, усё жыццё патрацiў марна.
Цэлую гадзiну ён мучыўся такiмi...