Міфалогія і літаратура


Міфалогія і літаратура
Міфалогія і літаратура

Издание:
ISBN: 985-6576-40-7
Год публикации: 2004
Ключевые слова: Belarusian Literature Modern Literature
Автор:
Таццяна Шамякіна

Переводчик:

Жанр:
Культурология



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Таццяна Шамякіна
Міфалогія і літаратура Дапаможнік Асаблівасці міфалогіі як формы свядомасці Міфалогія — форма свядомасці, асаблівы працэс мыслення, які захаваўся з самых архаічных часоў; дзейнічае ён і сёння, знаходзячы праяўленне далёка не толькі ў мастацтве, у паэзіі, але і ў палітыцы, ідэалогіі, рэкламе.
Слова «міфалогія» неабходна разумець у двух сэнсах — аб’ектыўным і метамоўным: як сістэму міфаў таго ці іншага народа, рэгіёна, усяго свету (збор паданняў, легендаў, эпас архаічных этнасаў) і як навуку пра міфы.
Міфалогію вывучаюць самыя розныя навукі: фалькларыстыка, этнаграфія, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, лінгвістыка, культуралогія, гісторыя, філасофія, псіхалогія, сацыялогія.
Міф — у аснове ўсіх нацыянальных культур. У тым выпадку, калі працэс развіцця таго ці іншага народа пачаўся гістарычна не так даўно і ў яго няма сваёй старажытнай міфалогіі, ён стварае сучасную. Але без міфалогіі, якую м ожна назваць нацыянальнай...