Паддаўкі


Паддаўкі
Паддаўкі

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Міхась Зарэмба

Переводчик:

Жанр:
Детская литература: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

МІХАСЬ ЗАРЭМБА ПАДДАЎКІ «Ляжаць ніжэй травы, цішэй вады»,— такі быў загад Жоржыка Цыгана.
Жоржыкава прозвішча Казлоўскі, а Цыганом мы яго празвалі. Можа, што ў яго былі чорныя вочы і цёмны, нібы падвэнджаны, прышчаваты твар.
Нас пяцёра, Жоржык — шосты, і ўсе мы на ляту ловім кожнае слова нашага важака. Ніхто, вядома, не асмельваецца назваць Жоржыка Цыганом проста ў вочы. Ён у нас аўтарытэт — ого!
Мы стаіліся ў засадзе, ляжым «ніжэй травы, цішэй вады» ўжо з паўгадзіны, чакаем. Метраў за пяцьсот ад месца засады — выспа, парослая густым бярэзнікам, дзе мы зладзілі сабе будан — «церамок», і цяпер не ўяўляем свой вольны час без нашай патаемнай схованкі. Скажу па сакрэту, Цыган наведваецца сюды і ў час заняткаў. Ен жыве ў цёткі Аўдулі і сам сабе гаспадар. Хачу іду ў школу, хачу гуляю... Цыган два разы заставаўся на другі год і летась апынуўся ў нашым пятым Класе. I ўсе хлопцы прызналі яго за важака.
Звычайна мы збіраліся да нашага церамка ў нядзелю з самай...