Альбярцін


Альбярцін
Альбярцін

Издание:
Год публикации: 2011
Ключевые слова:
Автор:
Сяргей Чыгрын

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Сяргей Чыгрын Альбярцін Гісторыка-краязнаўчы нарыс
Падрыхтаванае на падставе: Мінск, “Кнігазбор”, 2011 Copyright © 2013 by Kamunikat.org Пуслоўскія і Альбярцін Альбярцін — адзін з найпрыгажэйшых мікрараёнаў старажытнага горада Слоніма. А ў мінулых стагоддзях Альбярцін быў маёнткам, мястэчкам, пасёлкам. Сёння слонімскі мікрараён Альбярцін вядомы сваім кардонна-папяровым заводам — крупным прадпрыемствам Беларусі. Мінаючы яго, пераязджаеш мост праз рэчку Ісу. З правага боку — на першы позірк даволі непрыкметны паварот, у канцы якога відаць белыя слупы брамы — праз яе можна заехаць да сядзібы Пуслоўскіх.
Дзякаваць Богу, да сённяшніх дзён захаваліся палац, стайня, флігелі, акружаныя вялікім паркам. Побач знаходзіцца возера са сціплым вадападам, далей пачынаецца лес. Кіламетраў чатыры ад маёнтка Пуслоўскіх у лесе можна ўбачыць яшчэ адзін помнік прыроды — расколаты камень-валун. Ён больш за тры метры ў вышыню, тры з паловай метры ў...