Зямля Фердынанда


Зямля Фердынанда
Зямля Фердынанда

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Віктар Карамазаў

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Віктар Карамазаў Зямля Фердынанда Аповесць 1 Нідзе, толькі тут і нідзе больш, толькі ў Багданаве, у роднай вёсцы, у маёнтку яшчэ з Мамай, з Татам, - абодвух усё жыццё, з маленства, пісаў і называў з вялікіх літар - Фердынанд мог прызнацца:
"Хаджу, гляджу, і так мне тут добра. Забываюся на ўсё, хачу быць дзіцём і цешыцца з таго, што Бог дае мне.
Рыхтую пакоі наверсе ў Муры".
Мурам у сям’і Рушчыцаў называлі старую, ад дзядоў, скарбоўню са склепам, якую ў новым часе перабудавалі пад жыллё, надаўшы ёй выгляд мураванага, на два паверхі, асабняка. Маючы задуму жыць і працаваць у вёсцы на прыродзе, Фердынанд за год да заканчэння Акадэміі мастацтваў пачаў абсталёўваць у Муры наверсе, дзе вокны ва ўсе бакі і шмат святла, сваю творчую майстэрню.
Жаданне вярнуцца з царскай сталіцы ў Багданаў з’явілася не ад аднае любові да роднага гнязда. Свой шлях у мастацтве ён вызначыў даволі пэўна: "Чакаю, калі можна будзе маляваць з натуры, але і тады буду...