Чырвоная брама


Чырвоная брама
Чырвоная брама

Издание:
ISBN: some
Ключевые слова:
Автор:
Віктар Карамазаў

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Дамо па здольнасьцi —

сьпеў...

любоў...

малiтву сэрца...

Кiрыла Тураўскi.Прымглёнае сонца ўзышло над распранутым за зiму i ўсё роўна прывабным старым паркам, над графскiм палацам, над пазалочанымi крыжамi сабора, змушана вернутага бязбожнiкамi божым дзецям, над найпрыгожым сынам бацькi Дняпра — Сажом. Ад ранiцы да позьняга вечару ў парку над кручаю стаялi людзi, слухалi, як пад змыленым адлiгамi лядовым мостам настройвала вясновыя струны рака, лавiлi першы гук, што нечаканым стрэлам узьнiкаў у рачных глыбiнях, імчаў мiж берагоў далёка i хутка, як імчыць гук, i як недзе там яго сустракалi iншыя гукi-стрэлы, прыглушаныя далiною, i як усе яны зьлiвалiся ў сьцiшаную мелодыю.

Сьпяшалася вясна. I тут, на беразе ў парку, нехта, яе пачуўшы, сказаў, як тым, хто не пасьпеў пачуць:

— Сёньня лёд рушыць.

I нехта радасна пагадзiўся, нiбы з самой вясною:

— Калi ня ўдзень, дык уначы.

Казалi, як забыўшыся, што каляндар паказваў яшчэ далёка не апошнiя днi зiмы.

Ды што той каляндар? I на...