Зялёны Луг


Зялёны Луг
Зялёны Луг

Издание:
Ключевые слова: prose classic
Автор:
Барыс Мікуліч

Переводчик:

Жанр:
Литература ХX века (эпоха Социальных революций)



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Барыс МІКУЛІЧ ЗЯЛЁНЫ ЛУГ
Аповесць пра маіх знаёмых
І
Пчаліны рой прыляцеў у разбураны вулей, і ў гэтым была надта вялікая Ганчына радасць. Цяпер ужо ў яе быў пэўны клопат і не так балела сэрца, калі старая самотная жанчына глядзела са свайго пагорка на зруйнаванае сяло. Грудкі цэглы ды парасцягненае бярвенне, рэдкія голыя каміны ды леташняе сцябло траў... А цяпер над пагоркам лёталі руплівыя пчолы, напаўняючы паветра працавітым гудам, а сэрца старой — надзеяй. Вясна была халодная, дзьмулі з захаду рэзкія вятры, наганяючы парваныя хмары, з якіх сек то халодны дождж, то дробны, быццам град, снег. Пчолам было надта цяжка змагацца з такой чортавай пагодай, многія з іх гінулі — і ад холаду, і ад нястачы харчоў. У голым полі, можа, дзе зацвіталі першыя пралескі ды на ўзлессі, можа, гарэлі рэдкія сінія ды жоўтыя сны, але пчолам, відаць, не ўсім шчаслівілася да іх дасягнуць. Многія з пчол, слабыя, гінулі. Ёсць нешта вельмі сумнае і жаласлівае ў выглядзе паміраючай...