Заўтра была адліга-3


Заўтра была адліга-3
Заўтра была адліга-3

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Віктар Шніп

Переводчик:

Жанр:
Документальная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Віктар ШНІП ЗАЎТРА БЫЛА АДЛІГА-3 Сакавік ***
2.03.2015. Сніліся Лягезы, дзе я гадаваўся ў бабулі Ганны. Навокал сонечна, зелена і ўсё такое роднае-роднае, нібыта гэта не сон, а ява. Я сяджу на беразе Яршоўкі і лаўлю рыбу, якая ў празрыстай плыні як ільдзінкі. Раптам паплавок знікае ў вадзе і я выцягваю... сонца, якое праз хвілю пачынае затухаць. Навокал робіцца змрочна, шэра і холадна. Я прачынаюся. На вуліцы віднее, ідзе зімовы дождж, а на дрэвах у двары сядзяць вароны, як выгнаннікі з раю...
***
2.03.2015. Снег растаў. Туман растаў. Дзень растаў. Гляджу на вуліцу праз шкло, як праз расталы снег, як праз туман, як праз дзень, і бачу цемру, як ваду, у якой зацішылася жыццё ў чаканні вясны.
***
4.03.2015. На возеры ні снегу, ні лёду. Белыя лебедзі, як белыя анёлы, каля берага пачарнелага.
***
4.03.2015. Аўтар пацікавіўся ў вытворчым аддзеле выдавецтва: «Можа, ёсць сігнал маёй кнігі?» Жанчына адказала з тым самым пачуццём, з якім у...