Дабрасельцы


Дабрасельцы
Дабрасельцы

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Аляксей Кулакоўскі

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Аляксей КУЛАКОЎСКІ
ДАБРАСЕЛЬЦЫ
Аповесць Ад аўтара З год таму назад мне давялося размаўляць з адной дэпутаткай Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй сельсавета, вельмі сціплай і разумнай жанчынай. Яна шмат расказвала мне пра сваю мінулую работу. Нельга было без хвалявання слухаць, як яна гаварыла аб тым вялікім уздыме сельскай гаспадаркі, які распачаўся ў калгасах сельсавета пасля вераснёўскага Пленума ЦК КПСС 1956 г., аб актыўнасці і небывалай ініцыятыве калгаснікаў — гаспадароў зямлі.
I ў той жа час яна ўспамінала пра мінулыя гады, калі ў сельсавеце вялася ўпартая барацьба з пасляваеннымі цяжкасцямі і недахопамі ў кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.
Некаторыя эпізоды гэтага расказа і ляглі ў аснову мае аповесці. 1 Час-ад-часу нешта шоргаецца аб шыбу. Жанчына ведае, што гэта ссохлы куст малінніку, але кожны раз уздрыгвае, намерваецца падысці да акна. Улетку гэты куст прыносіў многа радасці. Прыбяжыць гаспадыня з работы, адчыніць...