Лялька


Лялька
Лялька

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Баляслаў Прус
Gala

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Баляслаў ПрусЛЯЛЬКАПераклад

Галіны Жарко і Міколы ХаўстовічаЯК ВЫГЛЯДАЕ ФІРМА «Я. МІНЦАЛЬ І С. ВАКУЛЬСКІ» ПРАЗ ШКЛО БУТЭЛЕК?Напачатку 1878 года, калі палітычны свет быў заняты Сан-Стэфанскім замірэннем1, выбарамі новага папы2 альбо мажлівасцю еўрапейскае вайны3, варшаўскія купцы, а разам і інтэлігенцыя ваколіц Кракаўскага прадмесця4 не менш горача абмяркоўвалі будучыню галантарэйнае крамы фірмы “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”.

У прэстыжнай харчэўні, дзе збіраліся на вячэру гаспадары крамаў з бялізнаю і вінных склепаў, фабрыканты калясак і капелюшоў, шаноўныя бацькі сямействаў, што жылі з уласных капіталаў, і ўладальнікі камяніц без ніякага занятку, аднолькава шмат вялося размоў як пра ўзбраенне Англіі, гэтак і пра фірму “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”. У густых хмарах цыгарнага дыму, навісаючы над бутэлькамі з цёмнага шкла, жыхары гэтага квартала ішлі ў заклад: адны спрачаліся пра перамогу або паразу Англіі, іншыя – пра банкруцтва Вакульскага; адны называлі геніем Бісмарка5, іншыя –...