«Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь!», або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу


Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь, або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу
«Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь!», або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Анатоль Сідарэвіч

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Анатоль СІДАРЭВІЧ «САПРАЎДЫ, ЛЕНІН ДУМАЎ ПРА БЕЛАРУСЬ!», або СА СФЕРЫ ІДЭАЛОГІІ І ЭМОЦЫЙ У НАВУКОВУЮ СФЕРУ Калі наступіла гарбачоўская перабудова і калі стала модна быць антыкамуністам, не адзін фацэт іранізаваў і кпіў з Генадзя Бураўкіна, аўтара паэмы “Ленін думае пра Беларусь”. І вось, на пачатку ХХІ стагоддзя доктар гістарычных навук, прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Рыгор Лазько, як бы палемізуючы з тымі, хто кпіў з паэта і з Леніна, піша: сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь. І сказ завярашае клічнікам. І заклікае сваіх чытачоў са сферы ідэалогіі і эмоцый перайсці ў навуковую сферу і кіравацца фактамі. АБВЕРГНУЦЬ МІФ Нехта (не памятаю, хто) пісаў: Ленін таму і перамагаў сваіх апанентаў і праціўнікаў, што жыў палітыкай і ў палітыцы 24 гадзіны на суткі. Як пісаў паэт, “он сотней губерний в черепе ворочал». І натуральна, што не мог не зацікавіцца беларусамі і Беларуссю. Нехта з нашых даследчыкаў выявіў, што ў бібліятэцы бальшавіцкага...