Страчанае шчасце


Страчанае шчасце
Страчанае шчасце

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Васіль Гігевіч

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Васіль ГІГЕВІЧ СТРАЧАНАЕ ШЧАСЦЕ Аповесць 1 Калі вочы Таго ўсемагутнага, які жыў наверсе, заплюшчваліся, усё ўнізе — і зялёныя кусты, і вершаліны высокіх дрэў, і гнуткія травы, і нават белы вытаптаны нагамі пясок на стаянцы — усё станавілася мок­рым ад цяжкой расы. Угары святлела. Толькі рог Месяца свяціў гэтак жа, як і ноччу — белым халаднаватым святлом. Неба ў тым баку, дзе кожны дзень паяўляўся памочнік Таго ўсемагутнага, які ўсю ноч азіраў міготкімі вачыма свае ўладанні, святлела і ружавела, — і рэдкія шэрыя слаістыя аблачыны, і чысты бясконцы блакіт. І чым болей ружавела неба, тым больш гусцеў туман, — хвалямі ўкрываў нізіны і пагоркі, агортваў кусты, слаіўся між сосен і елак і белай сцяною падымаўся над ціхай соннай Пры.
Яшчэ ціха было на зямлі, толькі дружнае дзумканне камароў парушала ціш. У будане людзі спалі. Адна скалечаная Вая сядзела ў цэнтры будана, дзе мелася ў зямлі ямка, абкладзеная знутры каменнем і ў якой па чырвоным вуголлі...