На раздарожжы


На раздарожжы
На раздарожжы

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Алесь Рыбак

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Алесь РЫБАК НА РАЗДАРОЖЖЫ РАМАН Частка першая 1 Першы раз Вадзім садзіўся ў цягнік, нічога і нікога не баючыся. Як ні цяжка было, але Верка наскрэбла яму, адарвала ад душы нейкую капейчыну, каб хапіла да Мінска і назад. Вадзім, праўда, трохі ўпарціўся, казаў, што хаця б да сталіцы аплаціць дарогу, а там, калі ўсё будзе добра і прымуць у яго дакументы, неяк пераб’ецца, мо якім таварняком на даху даедзе да сваіх Стаўбуноў. Вопыт у яго ўжо ёсць. Тры гады таму ён меў шчасце з вецярком пракаціцца на слізкім даху вагона, калі ўдумаў канчаткова парваць са сваім мінулым і папрасіць прытулак у сястры і швагра. Усё тады для яго абышлося добра, хоць магло б скончыцца трагічна...
У вагоне было цесна і душна, ніводнага вольнага месца, але гэта яго ані не турбавала. Ён выйшаў у тамбур, нікім пакуль яшчэ не заняты, торбачку з харчам і паперамі паставіў пад ногі, ілбом прыхінуўся да шкла, адчуўшы лёгкі і прыемны халадок. Поезд даў гудок, таргануўся, і...