Гонды


Гонды
Гонды

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Зінаіда Дудзюк

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Зінаіда ДУДЗЮК ГОНДЫ Раман Пралог Кожнае паселішча, незалежна ад яго памераў і геаграфічнага знаходжання, мае ўласную гісторыю, якая складаецца з тысяч людскіх лёсаў, найчасцей непрыкметных і нікому невядомых. Але ад гэтага ягонае жыццё не становіцца менш цікавым для таго чалавека, які захоча даведацца, хто заснаваў населены пункт, хто будаваў, а потым жыў тут, пакідаючы ў спадчыну нашчадкам здабыткі ўласнай працы і розуму, славу ці ганьбу, рысы твару і паставу, характар і звычкі. Безумоўна, мела адметную гісторыю і вёска Ляды, якая ўтульна размясцілася паблізу возера, што называлася Сінім. Селішча акалялі балоты ды лясы некалі непраходнай пушчы.
Па назве вёскі, можна здагадацца, што яе заснавальнікі, з цяжкасцю адваёўваючы ў балота і лесу ладны кавалак зямлі, радасна крычалі: «Вось дык ляда!» І потым кожны з гаспадароў цешыўся сваёю перамогаю і паўтараў: «Ляда, маё ляда!» Так і з’явілася назва вёскі, а лепшае і не прыдумаеш. У ёй ужо змясцілася...