Закон захавання кахання


Закон захавання кахання
Закон захавання кахання

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Зінаіда Дудзюк

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Зінаіда ДУДЗЮК ЗАКОН ЗАХАВАННЯ КАХАННЯ Аповесць 1 Адамкнуўшы ключом дзверы, Ада пераступіла парог пакоя інтэрната, паставіла рэчы на падлогу і агледзелася: ложак, стол, канапа, дзве ўбудаваныя шафы пры ўваходзе — мелася ўсё неабходнае для сціплага існавання. Тут ёй належала пражыць два гады, а пасля... Цяпер пра будучыню думаць не хацелася. Яна была задаволеная, што нарэшце здзейснілася даўняя мара: яе залічылі на Вышэйшыя курсы пры Літаратурным інстытуце, а таму не жадала азмрочваць настрой ніякімі разважаннямі ні пра мінулае, ні пра будучыню. Годзе, ужо ўсяго хапіла! Трэба паспрабаваць жыць адным днём, балазе для гэтага стварыліся пэўныя ўмовы.
Яна нават не стала распакоўваць валізку, яшчэ паспее, а вырашыла неадкладна ехаць у Літаратурны інстытут, каб заявіць аб сваім прыездзе і даведацца пра расклад заняткаў, якія пачыналіся з панядзелка. У калідоры сустрэлася з высокім хлопцам у акулярах, які першы павітаўся і спытаў:
— Прыехалі на курсы?
...