Няўлоўнае


Няўлоўнае
Няўлоўнае

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Владимир Степан

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Уладзімір СЦЯПАН НЯЎЛОЎНАЕ АПОВЕСЦЬ Рака Яна ляжала ўнізе, як бінт. Доўгая, на ўвесь выстылы вясновы краявід, з краю ў край, колькі бачылі вочы. Снегу даўно не было. Растаў. Знік. Снегу не было нават у лагчынах, нават пад дрэвамі. Белым у змрочным вясновым краявідзе быў толькі бінт нешырокай звілістай ракі. З пагорка, на якім я стаяў, мне была бачна амаль уся зямля, як і амаль усё неба. Дзьмуў сцюдзёны паўночны вецер, гнаў папяловыя хмары. Трыснягі ўздоўж ракі хваляваліся, купкі дрэваў, балота, поплаў, пагоркі, чорныя плямы згарэлых трыснягоў і травы... Ні дарог, ні сцежак, ні вёсак, ні людзей...
Краявід нагадваў чорны хлеб, пасыпаны соллю... Дзе больш упала, дзе менш. Так было тут і сто гадоў таму, так было тысячу, а можа, і дзесяць тысяч гадоў таму. Я стаяў на пагорку і цяжка дыхаў, бо доўга ішоў праз цёмны і змрочны лес да гэтага бязлюднага месца. Бетонныя слупы — адзіныя знакі часу на тым, на далёкім беразе. Але гэтыя маленькія, шэрыя...