Сапраўдны час. Запісы 2005—2018 гг.


Сапраўдны час. Запісы 20052018 гг.
Сапраўдны час. Запісы 2005—2018 гг.

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Уладзімір Сцяпан

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Уладзімір СЦЯПАН САПРАЎДНЫ ЧАС Запісы 2005—2018 гг. Назіранне На занядбаных могілках, дзе іржавыя агароджы, сухая трава ды леташняе лісце, сярод пахіленых крыжоў і помнікаў, на якіх ледзь бачныя партрэты, а надпісы цяжка прачытаць — настрой тужлівы і нават трагічны... Думаеш пра хуткаплыннасць часу, пра непазбежнасць смерці і пра ўсё такое невытлумачальнае ды балючае... Можа таму, так радасна і парадку еш, зграбаеш, мыеш, чысціш і фарбуеш, каб пазбавіцца таго цяжкага і непазбежнага, каб не думаць...
А калі ўсё патрэбнае паробіш, то і ўсміхнешся, чысты ручнік паправіш і ўздыхнеш... Амаль супакоена. Тры харысткі
Ехаў у метро пяць прыпынкаў з жанчынамі-харысткамі з царквы, што на Нямізе. Усе ў хустках, доўгіх цёмных спадніцах. Пахла ад іх ладанам, воскам, мёдам і ветрам. Галасы прыгожыя, твары ружовашчокія. Усім тром за пяцьдзясят. Але здзівіла размова. Адна з іх, голасам мяккім (сапрана), расказвала таварышкам пра вялікі андронны калайдар,...