Заўтра была адліга-5


Заўтра была адліга-5
Заўтра была адліга-5

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Віктар Шніп

Переводчик:

Жанр:
Документальная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Віктар ШНІП ЗАЎТРА БЫЛА АДЛІГА-5 Жнівень 1.08.2016. На стале камп’ютар, які не працуе, як пустая лядоўня на кухні... 2.08.2016. З Міёнай а шостай раніцы выйшлі на шпацыр. Пахаладала. Пахне восенню. Ходзячы па Мухлі, напаткаў радкі:
у кроплях вінаграднае лазы
хаваецца шчаслівае святло
адыходзячага лета
якому стаць віном 2.08.2016. Праходзячы каля пошты, убачыў, як адтуль выйшла маладая манашка. Яна ўсміхалася і прыціскала белы канверт да грудзей. І была яна як чорны анёлак са светлай весткай 3.08.2016. Сяджу, як шляхціц, у фатэлі, а побач каля ног ляжыць аўчарка. За спінай шафы з кнігамі, а перада мной на сцяне карціны. Нікуды не трэба спяшацца — я ў адпачынку. На вуліцы чуюцца вясёлыя крыкі дзяцей. Выходжу на балкон. Каля пад’езда на лаўцы сядзіць сусед Дзіма, які, убачыўшы мяне, пытаецца: «Ці ёсць жыццё на Марсе?» 4.08.2016. У сеціве з’явілася інфармацыя: «Некалькі дзясяткаў тысяч літраў віна вылілася на вуліцы...