Лаза


Лаза
Лаза

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Зінаіда Дудзюк

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Зінаіда ДУДЗЮК ЛАЗА Раман Хто не помніць свайго
мінулага, асуджаны на тое,
каб перажыць яго зноў. Джордж Сантаяна ЗАМЕСТ ПРАЛОГА У час адной са шматлікіх журналісцкіх камандзіровак давялося мне заначаваць на лясным хутары ў негаваркой стараватай жанчыны. Яна была родзічкаю чалавека, пра якога я рыхтавала артыкул. У пасляваенны час ён перажыў рэпрэсіі, а пасля смерці быў рэабілітаваны. Хацела я распытаць у яе пра вайну і першыя пасляваенныя гады, а гаспадыня ці адмоўчвалася, ці казала, што нічога не ведае. Хударлявая, зацятая ў сабе, яна была ўвасабленнем тых сялянак, якія ніколі не пляткараць, а жывуць самадастаткова ўласнымі клопатамі, нікога не пускаючы ў свой самотны свет. Каб адчапіцца ад маіх назойлівых пытанняў, яна завяла мяне на суседні хутар да равесніка героя майго будучага нарыса, якому на той час было гадоў восемдзясят, але трымаўся ён бадзёра і трохі расказаў мне пра жыццё заходнебеларускай моладзі ў перыяд польскай...