Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей


Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей
Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Альгерд Бахарэвіч

Переводчик:

Жанр:
Публицистика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Альгерд Бахарэвіч Ратуючы Агасфера Эсэ пра айцоў і дзяцей 1.
Літаратура — парадак словаў; слоўнік — таксама. Думаючы пра першую, адкрываеш другі…
І вось яно, цудоўнае, забаўнае супадзенне, з тых, якім заўжды радуешся, нібы дзіця. Слова “вальнадумец” уладкавалася ў слоўніку ў небяспечным суседстве з “валькірыямі” і “Вальпургіевай ноччу”.
Нібы слоўнік хоча сказаць нешта большае, чым загадвае яму алфавіт.
Ты ўсміхаешся, уражаны і крыху напужаны. Бо неяк ты ўжо чытаў пра аднаго вальнадумца, начнога самотніка, які жыць не мог без валькірый. Няўжо і праўда супадзенне? Можа, гэты някідкі, выдадзены “Народнай асветай” слоўнічак намякае на тое, што ніякі парадак не ёсць канчатковым, што не ўсе кропкі яшчэ расстаўленыя і кожны курсіў можа ў любы момант узняцца з каленяў? Бо як толькі ты бачыш усе гэтыя словы на “в”, сабраныя разам у куце старонкі, у галаве тваёй пачынае граць геніяльная, несмяротная музыка, а нечы голас зноў нашэптвае табе адну даўнюю, дужа...