Віленскія камунары


Віленскія камунары
Віленскія камунары

Издание:
ISBN: some
Ключевые слова:
Автор:
Максім Гарэцкі

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

ЧАСТКА ПЕРШАЯІ. СЯМЕЙНЫЯ ЛЕГЕНДЫАд прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына...Янка КупалаПродкі мае з бацькавага боку былі сяляне-крапакі польскіх паноў Хвастуноўскіх і жылі ў вёсцы Жабракоўцы, Брудзяніскай воласці, Свянцянскага павета, Віленскай губерні.

Прадзеда майго пан Хвастуноўскі часта сек за грубіянства. Прадзед быў чалавек упарты, грубіяніць не кідаў. Нарэшце, на злосць пану, задавіўся ў лесе, на горкай асіне, калі быў яшчэ малады гадамі.

Прабабка мая, таксама ў маладых гадах, аслепла, ці то ад слёз, ці то ад трахомы. І жабравала. Вадзіў яе на матузку маленькі сын, адзінае дзіця — гэта мой дзядуля Антось Мышка.

Аднойчы трапілі яны ў дарозе пад вельмі страшную навальніцу. І схаваліся пад хваінку. А ў тую хваінку пярун і ўдарыў. Прабабку спаліў, а дзядулю толькі аглушыў.

Вырас дзядуля ў дзядзькавай сям’і. Калі прыгон скончыўся і сялянам давалі зямлю, ён таксама атрымаў надзел. Дзядзька ажаніў яго — і аддзяліў, не вельмі пакрыўдзіўшы.

Тут бы дзядулю толькі і...