У чым яго крыўда?


У чым яго крыўда
У чым яго крыўда?

Издание:
ISBN: some
Ключевые слова:
Автор:
Максім Гарэцкі

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

I- А дзе тое мора?

- Краскамі зацвіло...

З дзяцінай песніГэта дзеялася тады, калі яму, Лявону, Рыгораваму сыну, на прозвішча Задума, ішоў дваццаты год і ён быў ужо ў апошнім класе сельскагаспадарчай школы. І гэтым разам, як кожны год, прыехаў ён на Каляды дамоў і бавіў свой гулявы час у роднай вёсцы Цёмналессе.

Цёмналессе - невялічкае, усяго там хат з дваццатак, і дужа, можна сказаць, глухое. Гісторыя чалавечага развіцця пасадзіла яго сярод вялікіх лясоў і прысунула да яго першы знак цывілізацыі - царкву, у канцы васемнаццатага веку, вёрст за дзесяць (як кажуць, але, мусіць, з добрым гакам). Другі знак цывілізацыі - валасную канцылярыю, у палове дзевятнаццатага веку, адчыніла яна ў мястэчку вёрст за пятнаццаць. Там жа, дзе канцылярыя, у мястэчку Целяпенічах, ёсць цяпер і пошта, але калі яна тут цвёрда абсталявалася, сказаць цяжка і нават немагчыма, бо адчынялася і зачынялася, пераводзілася ў іншыя месцы і ізноў варачалася назад - шмат разоў. Нарэшце, самы ўжо відавочны знак...