На вуліцы Карла Маркса с Паэтам


На вуліцы Карла Маркса с Паэтам
На вуліцы Карла Маркса с Паэтам

Издание:
Ключевые слова: prose contemporary
Автор:
Мікола Купрэеў

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Мікола Купрэеў НА ВУЛІЦЫ КАРЛА МАРКСА 3 ПАЭТAM Аповесць Ён быў яшчэ зусім маленькі, гэты сабачка - кругленькі, лабасценькі, пад колер попелу, з белай плямкай над правым вокам і з белым кончыкам кароткага хвосціка. Сустрэліся мы ля дзвярэй гасцініцы. Я выйшаў на ганак з сумкай у руцэ (а там - ручнік, мыла, газеты ) - сабраўся гэтай раніцай, як і ўчора, на рэчку, з берага памыцца, пасядзець там на камені-валуне, пачытаць дый проста паглядзець на ваду, дыхнуць паветрам, яно там настоенае на аеры, расцы і мяце.
Ён сядзеў у куточку ля бетоннага вушака і насцярожана глядзеў мне ў вочы сваімі цёмнымі вачынкамі. Але, мусіць, сабачым розумам уцяміў, што я ў гэтым доме не гаспадар, а, як і ён, прыблуда, - таму вільнуў хвосцікам, прыўзняў пыску і ціха віскнуў: маўляў, можа, не ўдарыш, не прагоніш. Я сеў на прыступку, працягнуў руку ў яго бок - хацеў пагладзіць, а ён, дурненькі, убіўся задком у куток, падняў лапку і махнуў ёю на руку, як на муху-назолу, і...