Лонва


Лонва
Лонва

Издание:
Год публикации: 1966
Ключевые слова: prose classics
Автор:
Іван Пташнікаў

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Іван ПТАШНІКАЎ ЛОНВА АПОВЕСЦЬ Падзея, пра якую расказвае аповесць, адбылася ў нашых паўночных беларускіх лясах пасля вайны — у 1946 годзе. Людзі — сведкі яе — усе жывуць. Аўтар Раздзел першы
Жнівень. Ноч Яны доўга стаялі на шашы...
Перад захадам сонца з зямлі сталі ўзлятаць вароны. Іх ганяла ветрам, чорных і лёгкіх, над раллёй, што цямнела далёка на пагорку за дарогай, аж ля маяка, куды трэба было ісці; іх прыносіла і сюды, да самай шашы, да моста, дзе тэлефонныя слупы, падымала, як шалёных, угору і шпурляла вобземлю, што леташняе збуцвелае лісце.
Сціх вецер — зніклі з вачэй вароны.
Толькі на захадзе, далёка за маяком, за рэдкі, выцераблены лес апускалася сонца, памалу-памалу — зачапілася і яшчэ доўга будзе вісець там, пакуль раптам не ацяжэе, не сарвецца і не знікне за сінім краем зямлі.
Было ціха.
Калі яны доўга глядзелі ад моста на гару, пачынаў дрыжаць у вачах малінавы захад і стукала ў галаве. Гэта ад цішыні....