Сказ пра Дажбога Перуновіча


Сказ пра Дажбога Перуновіча
Сказ пра Дажбога Перуновіча

Издание:
Год публикации: 2019
Ключевые слова: fantasy
Автор:
Ганна Навасельцава

Переводчик:

Жанр:
Фэнтези: прочее



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ганна Навасельцава Сказ пра Дажбога Перуновіча Над зімовым асмужаным светам прыгожа ўзыходзіла маё халоднае сэрца. Свяціла, не грэла, хоць свет ужо стаміўся чакаць ад мяне цеплыні. Дыхала холадам зямля, патыхала сцюжай неба. І чуў, мабыць, я адзін, што па-над светам загадкава маўчала вяшчунніца Гамаюн, даўно здаволіўшыся намаляваным мне радасным відовішчам. У ім я сніў, што не беглі ўдалеч імклівыя рэкі, што не звінела песнямі зямля, не квітнела пяшчотнымі краскамі. І я нічога не мог з гэтым зрабіці. Спаў моцным сном. Доўга спаў у Кошчавым ільдзісістым палоне...
Не гайдалася на хвалях мая чырвоная ладдзя, скаваная ледзянымі чарамі...
— Моцна баішся, прыгожы? — звінелі іскрыстыя льдзінкі, якія я ўпарта святліў сваімі промнямі. — А не вырвешся з халоднага палону!
Можа, і не вырвуся. Моцна баюся. Але і не падумаю здацца. Мяне дапраўды клічуць прыгожым... Нават капрызлівая Гамаюн, убачыўшы мяне знянацку, была сумеўшыся. Праспявала тады: «Ідуць...