…І прыдбаў гэты дом


І прыдбаў гэты дом
…І прыдбаў гэты дом

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: prose contemporary
Автор:
Мікола Адам

Переводчик:

Жанр:
Старинная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Мікола АДАМ...І ПРЫДБАЎ ГЭТЫ ДОМРаман-рэфлексіяМаме Вользе Яўгенаўне і бацьку Міхаілу Іванавічу прысвячаюКалі мы пераехалі ў Вёску, мне было чатырнаццаць. Спачатку адправілі кантэйнер з рэчамі, вынесенымі з трохпакаёвай кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховіка, што стаяў па вуліцы Паркавай у горадзе Шахцінску Карагандзінскай вобласці. Пасля былі пералёт з Казахстана ў Беларусь з перасадкай у Маскве, амаль двухгадзінная дарога з Мінска (у Брэсцкім напрамку) да райцэнтра электрычкай, а затым аўтобусны маршрут «Райцэнтр — Вёска». Мы менавіта пераехалі, нават эмігравалі, але ніяк не вярнуліся. Бо як можа вярнуцца кантэйнер туды, адкуль яго не адпраўлялі? Гэта толькі мой бацька вярнуўся, таму што ў Вёсцы жылі яго бацькі, таму што ў Вёсцы ён скончыў школу, пасля пайшоў працаваць на цагельню. З Вёскі яго забралі ў войска і менавіта з яе ён паехаў на заробкі ў Казахстан, дзе і затрымаўся надоўга, сустрэўшы там маю маму. Аднак і бацьку цалкам мясцовым было цяжка назваць, бо яго ў Вёску...