Сцэнарый не для кіно


Сцэнарый не для кіно
Сцэнарый не для кіно

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: antique
Автор:
Іна Зуб

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

1
Трынаццатага лютага Галіна выходзіла замуж, вырашыўшы такім чынам выпрабаваць свой лёс. Надвор’е ў той дзень мянялася тры разы: зранку сыпаў снег, удзень выбліснула сонца, увечары рэзка пацяплела і пачалася адліга. Маці такая змена надвор’я чамусьці не спадабалася. Маці наогул была супраць гэтага шлюбу, і калі Галіна, вярнуўшыся з загса, са смехам расказала, як, падымаючыся па прыступках на высокіх шпільках, паслізнулася і ўпала на рукі незнаёмаму мужчыну, маці збялела, схапілася за сэрца і пайшла прымаць валідол.
Роўна праз тры гады Галіна сядзела ў рэдакцыі ў сваім кабінеце і ду­мала, што паслізнулася яна не выпадкова. Ігар здымаў новы фільм ва Уладзівастоку і ўжо шосты месяц не падаваў пра сябе звестак. Напярэдадні яго ад’езду яны пасварыліся. I хоць зараз зачэпка для сваркі здавалася не вельмі сур’ёзнай, аднак тады, помніцца, яна цвёрда вырашыла, што развядзецца з ім. Урэшце, хто яна? Жонка ці камендант інтэрната, у які ён ператварыў іх...