"Пабіраха"


Пабіраха
"Пабіраха"

Издание:
Год публикации: 2021
Ключевые слова: antique
Автор:
Мікола Лупсякоў

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

1
Вельмі многія называлі гэтую сям’ю Пабірахамі. Жыла сям’я ў невялікай хаціне, якраз пасярод вёскі, недалёка ад ручая, густа зарослага алешнікам. Сам гаспадар Рыгор Жылудовіч увесь час хварэў і памёр незадоўга перад апошняй вайною, пакінуўшы сіратою дачку Ганну і жонку Адарку. Больш у сям’і нікога не было. Адарка не вельмі каб была працаўніца, яе іншым разам брыгадзір ледзь не сілком вытурваў у поле. Ганна ж была малалетак, і таму кожны кавалак хлеба быў на ўліку, а якое-небудзь старое фабрычнае плацце лічылася каштоўным здабыткам. Гэткім жа здабыткам былі і добра паношаныя лодачкі, купленыя на рынку за чвэртку колішняй цаны, і катушка фабрычных нітак, і нават якая-небудзь адмысловая шпілька. Конаўка пры вядры і само вядро былі драўляныя, зробленыя з ліпы, у куце звычайна тырчэлі прасніца, матавіла, ды на акне ляжала яшчэ верацяно, бо Адарка заўсёды сеяла на агародзе лён. Калі трэба было што-небудзь зварыць або што-небудзь спячы, дык пачыналася беганіна па...