Ты не адзін


Ты не адзін
Ты не адзін

Издание:
Год публикации: 1959
Ключевые слова: prose classics
Автор:
Алесь Пальчэўскі

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Зноў у парабкі Раніцаю, калі бацька сказаў Грышу не ісці ў школу, хлопчык не ведаў, навошта яго пакідаюць дома.
— От сёе-тое паможаш зрабіць. Бачыш, вясна на дварэ, а ў нас яшчэ, як той казаў, і не ў бабкі гарох, — сказаў сыну Мітрафан. Пасля снедання ён паслаў Грышу падграбаць нацярушаную на двары за зіму салому, а сам заняўся парадкаваннем пад павеццю.
Мітрафан раз-по-раз прыслухоўваўся да ляскату колаў на вуліцы, выходзіў з-пад павеці глянуць, хто едзе, і, упэўніўшыся, што гэта не той, каго ён чакае, ішоў зноў да свае работы. Нарэшце, пад абед, перад Васільцовымі варотамі спыніўся стаеннік, запрэжаны ў брычку.
Подбегам заспяшаўся Мітрафан да варот.
— Тут жыве Мітрафан Васілец? — спытаў чалавек з брычкі.
— Дзень добры пану! Тут, проша пана, тут, заязджайце, — адчыняючы вароты, адразу і вітаўся, і адказваў на запытанне, і запрашаў на двор Мітрафан.
— Вам прозвішча Вайтовіч знаёма?
— Так, проша пана, знаёма. Вы з Караліны. Цівун ваш...