Вераніка


Вераніка
Вераніка

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: prose classics
Автор:
Іван Навуменка

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Іван НАВУМЕНКА ВЕРАНІКА Наш дзесяты клас быў гераічны. Нас у класе было шаснаццаць хлопцаў, і амаль усе мы марылі пра подзвігі. Чатырнаццаць з шаснаццаці збіраліся паступаць толькі ў ваенныя вучылішчы. Астатніх дваіх — Федзю Пячкура і Валерыя Самасада, якія разлічвалі трапіць у «цывільныя» інстытуты, мы за вочы называлі дэзерцірамі. Адносна Федзі думкі, праўда, крыху разыходзіліся. Федзяў бацька, стрэлачнік, сагітаваў сына прабівацца ў чыгуначны інстытут. Ён даказваў што інжынер-чыгуначнік — самая лепшая прафесія на свеце. Федзя, які жыў ля самай чыгункі і іншы раз дапамагаў бацьку чысціць стрэлкі, пагаджаўся з гэтым, за што мы і лічылі яго адступнікам, бо яшчэ год назад Федзя таксама стаяў за ваеннае вучылішча. Усё ж Федзі рабілася сякая-такая скідка. У ваенны час чыгуначнікам таксама прыходзіцца нялёгка, гэта мы добра ведалі.
Валерыю Самасаду скідкі не рабілася ніякай. Ён збіраўся паступаць на біялагічны факультэт, лавіў матылькоў, засушваў усялякую...