Белы гарлачык


Белы гарлачык
Белы гарлачык

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: prose classics
Автор:
Алесь Савіцкі

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

1
Васіліна, лежачы на канапе, гартала кнігу ў чырвонай вокладцы і неахвотна, з ноткамі крыўды ў голасе, пярэчыла сваёй сяброўцы.
— Во прычапілася! Мо сто разоў казала — не паеду. I ўсё...
Адэля — сяброўка Васіліны — прыладжвала вялікую брошку да блакітнага плацця. Яна ўважліва паглядала ў люстэрка і абыякава кінула:
— Ну і ляжы сабе. Сама ведаеш — пад ляжачы камень... Ага, нарэшце зашпіліла. Цяпер... цяпер...
Адэля дастала з маленькай скрыначкі перад люстэркам «Белы бэз», — гэтыя духі вельмі падабаліся ёй,— адліла трошкі на далонь і ўзялася прыгладжваць валасы. Рукі ў яе былі каштанавыя ад загару.
Кожны раз, бачачы адэліны прыхарошванні, Васіліна здзіўлялася: што толькі рабілася з гэтай дзяўчынай у блакітнай сукенцы! У паласатай хустачцы і заплямленым камбінезоне, які ад вапны і цаглянага пылу страціў свой даўнішні зеленаваты колер, Адэлю на рабоце нялёгка было пазнаць сярод іншых тынкоўшчыц брыгады, дзе яна працуе разам з Васілінай. Затое...