Віхры на скрыжаваннях


Віхры на скрыжаваннях
Віхры на скрыжаваннях

Издание:
ISBN: some
Год публикации: 101
Ключевые слова:
Автор:
Уладзімір Федасеенка

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

IЛетняя ноч кароткая: не паспее згусціцца вячэрні змрок, як на ўсходзе ўжо загараецца зарава новага дня. Святлее неба. Яно як быццам апускае на зямлю прахалоду. На траўцы збіраецца ў буйныя кроплі раса, цераз верх запаўняюцца лугавыя плёсы туманам. Здаецца, што вецер не дыхае, але стройныя асіны ўсё роўна трапечуць лісточкамі, нібы сніцца ім учарашні спякотны дзень, і яны патрабуюць больш прахалоды. Напэўна, у такі час з зайздрасцю глядзяць на іх з пясчаных узгоркаў сосны. Іх цёмна-зялёны кажух трымае яшчэ ўчарашняе, нагрэтае сонцам паветра, ды і ў падножжы на жоўтым пясочку не хоча расці трава, якая хоць бы раніцай прыпала расою і прахалоджвала б вільгаццю сасну. Валяюцца там толькі леташнія разяўленыя шышкі ды ігліца. Але не, сасна не памяняе сваё жыццё ні на якое іншае. Неўзабаве асіна стане голай і за зіму прамерзне наскрозь. А сасна будзе ўсё гэтак жа стаяць, адзетая ў прыгожае цёмна-зялёнае ўбранне.

Вось цьмяна заблішчалі ў зараве ўспыхнуўшых на вялікай паляне кастроў медныя...