Трое


Трое
Трое

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: antique
Автор:
Антон Алешка

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

АНТОН АЛЕШКА ТРОЕ Апавяданне Іх таропкія крокі змяніліся на ціхае шкробанне па шурпатых плітах панелі наберажнай. А крыху пазней, так праз гоні, яны спыніліся зусім. Адзін у чорным гарнітуры, танклявы і высокі прытуліўся бокам да тоўстай гранітнай сценкі, другі — нізкі, спыніўся насупроць і аб нечым заўзята апавядаў, памагаючы жэстамі правай рукі. Яны не зважалі на тое, што рабілася навакол. Па тарцовай вуліцы нячутна несліся аўто, па тротуары спяшаліся пешаходы. Нізкі ўзмахнуў рукою і чуць не зачапіў якраз падаспеўшую грамадзянку. Высокі барджэй адцягнуў яго да сябе і кіўнуў у бок праходзіўшай.
— Ясь, ты з ног саб'еш!..
— Прабачайце,— азірнуўшыся, вінавата сказаў Ясь і стаў упоруч каля Валодзі.
— Дык я не скончыў,— і ён гаварыў далей.— Асвятліў гэта я яшчэ раз карчом нос лодкі, ну і зразу пляснуў пракляты хвастом аб борт. Я траха не выкуліўся. Кінуў корч і сцішыўся на дне лодкі. Чакаў што будзе далей. 3 цемры крычаў дзед, клікаў мяне на дапамогу....